Давід — мармуровая статуя працы Мікеланджэла, упершыню прадстаўленая здзіўленай фларэнційскай публіцы на плошчы Сіньёрыі 8 верасня 1504 года. З тых часоў пяцімятровая статуя стала ўспрымацца як сімвал Фларэнційскай рэспублікі і адна з вяршыняў не толькі мастацтва Адраджэння, але і чалавечага генія ў цэлым. У наш час арыгінал статуі знаходзіцца ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Фларэнцыі.

Гісторыя За некалькі дзесяцігоддзяў да стварэння статуі, паблізу Карары была здабыта вялікая мармуровая груда. Гэты блок на працягу доўгага часу захоўваўся ў царкве Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ, і быў прызначаны для стварэння скульптуры, прысвечанай біблейскага герою Давіду.

Працы па стварэнні скульптуры пачаліся 16 жніўня 1500 года, калі старшына цэха ваўняроў, якому належала глыба, вырашыў перадаць яе Мікеланджэла. Глыба была складанай для апрацоўкі з-за таго, што да яго з глыбай спрабавалі працаваць таксама Агасціна дзі Дуча і Антоніа Раселіні.

Мастацкія асаблівасці Статуя, прызначаная для кругавога агляду, адлюстроўвае аголенага Давіда, засяроджанага на хуткай сутычцы з Галіяфам. У гэтым сюжэце складалася іконаграфічнае новаўвядзенне, паколькі Верок'ё, Данатэла і іншыя папярэднікі Мікеланджэла аддавалі перавагу адлюстроўваць Давіда ў момант урачыстасці пасля перамогі над гігантам.

Юнак рыхтуецца да бою з ворагам, які пераўзыходзіць яго па сіле. Ён спакойны і засяроджаны, але мышцы яго напружаны. Бровы грозна ссунуты, у іх чытаецца нешта жахлівае. Праз левае плячо ён перакінуў прашчу, ніжні кончык якой падхапляе яго правая рука. Свабодная пастава героя — класічны прыклад кантрапоста — ужо падрыхтоўвае смяротны рух.

Літаратура Anton Gill. Il Gigante: Michelangelo, Florence, and the David, 1492-1504. St. Martin's Press, 2003. ISBN 0-312-31442-6. William Wallace. The Treasures of Michelangelo, Andre Deutsch, 2010. ISBN 978-0-233-00253-8

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Славутасці Фларэнцыі Катэгорыя:Скульптуры па сюжэтах Старога запавету Катэгорыя:З’явіліся ў 1504 годзе Катэгорыя:Давід Катэгорыя:Скульптуры Італіі Катэгорыя:Пашкоджаныя творы мастацтва