Deutsche Telekom AG (, , ) — германская тэлекамунікацыйная кампанія, найбуйнейшая ў Еўропе і трэцяя па велічыні ў свеце. Штаб-кватэра — у Боне.

Гісторыя Да 1 студзеня 1995 года канцэрн Deutsche Telekom ператвораны ў акцыянернае таварыства. У лістападзе 1996 года яго акцыі сталі катыравацца на біржы.

У сакавіку 2011 года кампанія падала заяўку на продаж амерыканскага падраздзялення T-Mobile USA амерыканскай тэлекамунікацыйнай кампаніі AT&T за $39 млрд, у выпадку паспяховага пагаднення DT атрымае таксама 8 % акцый пакупніка, а таксама адно месца ў савеце дырэктараў амерыканскага аператара.

У верасні 2022 года Deutsche Telekom пашыраў сваю дзейнасць у галіне тэхналогіі блокчэйн. Яе даччыная кампанія T-Systems MMS дае сетцы Ethereum інфраструктуру валідацыі вузлоў сеткіDeutsche Telekom supports Ethereum Blockchain | Deutsche Telekom.

Уласнікі і кіраўніцтва 15 % акцый кампаніі належаць ураду Германіі, 17 % — дзяржаўнаму банку развіцця KfW, 68 % — у свабодным абароце. Капіталізацыя на NYSE на 9 жніўня 2007 года — $79 млрдЙон Кнапен. Deutsche Telekom теряет прибыль // Ведомости, № 148 (1922), 10 августа 2007.

Старшыня савета дырэктараў і галоўны кіраўнік — Рэнэ Оберман (René Obermann).

Крыніцы

Спасылкі Deutsche Telekom

Катэгорыя:Тэлекамунікацыйныя кампаніі Германіі