Рэлі́ктавае выпраме́ньванне (ці касмічнае мікрахвалевае фонавае выпраменьванне ад ) — касмічнае электрамагнітнае выпраменьванне з высокай ступенню ізатропнасці і са спектрам, характэрным для абсалютна чорнага цела з тэмпературай 2,725 К.

Існаванне рэліктавага выпраменьвання было прадказана тэарэтычна ў рамках тэорыі Вялікага выбуху. Хоць у наш час шматлікія аспекты першапачатковай тэорыі Вялікага выбуху перагледжаны, асновы, якія дазволілі прадказаць тэмпературу рэліктавага выпраменьвання, засталіся нязменныя. Лічыцца, што рэліктавае выпраменьванне захавалася з пачатковых этапаў існавання Сусвету і раўнамерна яго запаўняе. Эксперыментальна яго існаванне было пацверджана ў 1965 годзе. Нароўні з касмалагічным чырвоным зрушэннем, рэліктавае выпраменьванне разглядаецца як адно з галоўных пацверджанняў тэорыі Вялікага выбуху.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі The Cosmic Microwave Background Radiation. The Physics of Microwave Background Anisotropies. LAMBDA — Legacy Archive for Microwave Background Data Analysis. NASA First Year WMAP Technical Papers. Сайт пра сучасную касмалогію.

Катэгорыя:Астранамічныя радыёкрыніцы Катэгорыя:Астрафізіка Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Электрамагнітнае выпраменьванне