«Белае распяцце» — карціна Марка Шагала, напісаная ў 1938 годзе пасля візіту Шагала ў Еўропу. Пабачыць палатно можна ў Чыкагскім інстытуце мастацтваў, якому яго падараваў вядомы чыкагскі архітэктар White Crucifixion, 1938 .
Гісторыя
Карціна намалявана мастаком пад уплывам уражанняў ад пераследу яўрэяў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Яна не адлюстроўвае рэальную сцэну, але паказвае алегорыю на падзеі з выкарыстаннем знакаў і малюнкаў. Гэтая карціна, як і іншая карціна яго вядомага сучасніка Пабла Пікаса «Герніка», стала страшным прадчуваннем усенароднай трагедыі 20-га стагоддзя, якую распалілі нямецкія нацыстыМ. Х. Шагал. Белое распятие .
Апісанне
Карціна «Белае распяцце» падкрэслівае пакуты Ісуса і яўрэйскіх людзей. Па баках адбываюцца гвалтоўныя дзеянні супраць яўрэяў, такія як спальванне сінагог і захопніцтва. У цэнтры паказаны ўкрыжаваны Ісус, апрануты ў , як сімвал таго, што ён яўрэй ch. 19. Постаць укрыжаванага, намаляваная на фоне колеру слановай косці, распасціраецца над светам, які падвяргаецца разбурэнням. Ля яго ног гарыць сямісвечная свяцільняРаиса Мартинен "Шагал, или Чарующая буря", 1948 .
У верхняй частцы карціны паказаны старазапаветныя персанажы, якія плачуць, убачыўшы, што адбываецца ўнізе.
На пярэднім плане паказана бягучая зялёная фігура з мяшком за плячыма. Гэтая фігура, якая з’яўляецца ў некалькіх работах Шагала, інтэрпрэтуецца як любы яўрэйскі вандроўнік або прарок Ілля.
Дзве змены былі ўнесены Шагалам на працы: былі перамаляваны свастыка на павязцы воіна, які спальвае сінагогу, а таксама словы «Ich bin Jude» () на плакаце на шыі чалавека.
У верхняй частцы карціны паказаны сцяг Літвы ў верхняй правай частцы карціны. Літва ў гэты час была яшчэ незалежнай дзяржавай. Акрамя таго, у верхняй левай частцы карціны ёсць чырвоныя сцягі камунізму. Пераслед яўрэяў быў не толькі нацысцкім феноменам. Сцягі на карціне даюць намёк на антысемітызм у гэтых краінах.
Сумная яўрэйская сур’ёзнасць стульваецца тут з прастадушнай сур’ёзнасцю французскага прымітыву.
Катэгорыя:Карціны Марка Шагала Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе