«Стварэнне Адама» () — фрэска Мікеланджэла, напісаная каля 1511 года.

Апісанне Фрэска з'яўляецца чацвёртай з дзевяці цэнтральных кампазіцый столі Сіксцінскай капэлы, прысвечаных дзевяці сюжэтам кнігі Быцця. Фрэска ілюструе эпізод:

thumb|left|Дэталь

«Стварэнне Адама» — адна з набольш моцных кампазіцый роспісу Сіксцінскай капэлы. У бясконцай прасторы ляціць Бог-Бацька, акружаны бяскрылымі анёламі, з чырвонай тунікай, якая развявацца за ім. Правая рука выцягнута насустрач руцэ Адама і амаль дакранаецца яе. Цела Адама, якое ляжалае на зялёнай скале паступова прыходзіць у рух, абуджаецца да жыцця. Уся кампазіцыя сканцэнтравана на жэсце дзвюх рук. Рука Бога дае імпульс, а рука Адама прымае яго, даючы ўсяму целу жыццёвую энергію. Тым, што іх рукі не датыкаюцца, Мікеланджэла падкрэсліў немагчымасць злучэння боскага і чалавечага. У вобразе Бога, па задуме мастака, пераважае не цудоўны пачатак, а гіганцкая творчая энергія. У выяве Адама Мікеланджэла апявае сілу і прыгажосць чалавечага цела. Фактычна, перад намі паўстае не само стварэнне чалавека, а момант, у які той атрымлівае душу, гарачае шуканне боскага, смагу спазнання.

Літаратура

Day, Fergus & Williams, David (ed.) (1998). Art: A World History Meshberger, Frank Lynn. «An Interpretation of Michelangelo’s Creation of Adam Based on Neuroanatomy», JAMA. 10 October 1990; 264(14):1837-41. Stokes, Adrian (1955). Michelangelo: A Study in the Nature of Art Letters in comment: JAMA. 6 March 1991; 265(9):1111.

Спасылкі

Сайт пра фрэску «Стварэнне Адама»

Катэгорыя:Ватыкан Катэгорыя:Сіксцінская капэла Катэгорыя:Карціны па сюжэтах Старога запавету Катэгорыя:Адам і Ева