Некропаль (даслоўна «горад мёртвых»,  — мёртвы, πολις — горад) — вялікія могілкі (падземныя галерэі, склепы, камеры), размешчаныя на ўскраінах старажытных гарадоў (у Егіпце, Малой Азіі, Этрурыі), з грабніцамі і каменнымі надмагіллямі.

Некропалем таксама звычайна звалі магільнік ці месца вялікай колькасці пахаванняў.

У прыватнасці, так завуць комплекс пахаванняў старажытнага свету, напрыклад, Дыпілонскі некропаль у старажытных Афінах, у Старажытным Егіпце — некропаль горада Фівы з грабніцамі фараонаў і знаці, і шматлікія іншыя.

Рымляне часцей размяшчалі некропалі ўздоўж дарог для напамінку тым, хто жыве, пра подзвігі продкаў (найбольш вядомы — Рымскія катакомбы ўздоўж Апіевай дарогі).

Гл. таксама Акропаль Некропаль ля Крамлёўскай сцяны Могілкі Катакомбы Калумбарый Маўзалей

Літаратура

Катэгорыя:Некропалі