Джавані Габрыэлі (; каля 1555, Венецыя — 12 жніўня 1612, там жа) — італьянскі кампазітар і арганіст эпохі позняга Адраджэння. Вучань і пляменнік Андрэа Габрыэлі. Адзін з заснавальнікаў стылю канчэртата. Настаўнік Генрыха Шутца. Ён быў адным з самых уплывовых музыкантаў свайго часу.

У 1575—1578 гадах — музыкант пад кіраўніцтвам Ласа, Мюнхен. У 1585—1612 гадах — арганіст сабора св. Марка ў Венецыі.

Творчасць Духоўная музыка: 93 матэта п’есы са зборніка Simphoniae sacrae 7 апрацовак асобных спеваў імшы 7 магніфікатаў

Свецкая музыка: 30 мадрыгалаў

Інструментальная музыка: 50 ансамблевых канцон і санат 60 рычэркараў, канцон, такат для органа

Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1550-я гады Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Адраджэння Катэгорыя:Кампазітары XVI стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XVII стагоддзя