«Litesound» — беларускі поп-рок гурт, заснаваны братамі Дзмітрыем і Уладзімірам Каракінымі ў Мінску ў 2004 годзе.
Гісторыя
Гурт прадставіў Беларусь на конкурсе эстраднай песні Еўрабачанне 2012 з кампазіцыяй «We are the Heroes»http://www.esctoday.com/news/read/18403.
У 2020 годзе гурт падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, праз што пазбаўлены магчымасці канцэртаў у Беларусі. У час пратэстаў гурт запісаў беларускамоўную песню «Мы героі», версію песні, з якой яны выступалі на ЕўрабачанніLitesound пазбавілі канцэртаў за крытыку дыктатуры. Гурт адказаў гімнам «Мы героі», пасля запісаў песню на словы Якуба Коласа «Беларускаму люду», граў у падтрымку палітычных вязняў. 13 кастрычніка 2022 года Дзмітрый і Уладзімір Каракіны затрыманы спецслужбай рэжыму Лукашэнкі — САХР, змешчаны ў СІЗА-1 Мінска і абвінавачаны паводле арт. 342 КК Беларусі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
У сакавіку 2023 года браты Каракіны і іх бацькі былі прыгавораны да некалькіх гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 годаБратьев из группы Litesound и их родителей приговорили к «домашней химии».
Склад Дзмітрый Каракін — вакал, гітара, бас-гітара, клавішы (з 2005) Уладзімір Каракін — вакал, гітара (з 2005) Яўген Бальчус — бас-гітара, вакал (з 2017) Макс Бабко — ударныя (з 2019)
Былыя ўдзельнікі і сесійныя музыкі Сяргей Гінько — ударныя (2005—2008) Марыё Гулінскі (Уладзімір Гулінскі) — бас-гітара (2005—2012) Аляксандр Валашчык — ударныя (2008—2012) Яўген Садоўскі — клавішныя (2009—2012) Ігнат Яковіч — ударныя (2012) Алекс Колчын — вакал, клавішы, гітара (2012—2013) Алесь Собаль — ударныя (2012—2013) Якопа Маса (Jacopo Massa) — вакал, гітара, бас-гітара (2010—2013)</small> Арцемій Даронкін — бас-гітара (2013—2014) Ягор Даронкін — ударныя (2013—2014) Андрэй Рававы — ударныя (2015—2016, 2018—2019)
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы ГодНазва2008Going to Hollywood2018Litesound
Сінглы ГодНазва2004I’ve Been WaitingThis Time2005Your WorldIt’s You2006My FaithSummer Trip2007Solo Per Te feat. Jacopo MassaWith You2008Do You BelieveThe LifeThe Life feat. The ChampionsWonderful Girl2009Carry on (feat. Dakota)2010Rock ToniteБесконечно2011If You Love MeSee You In Vegas2012We Are The HeroesI Wish You Were Near Me2013Сойдем с умаShooting StarРукой до звезд2014Need MeНе играй с огнемBrothers2015UFOGive Me Your Hand2016Раздеть тебяTogether2017The Whole World2018Give Me The Rhythm2019На клеточном уровнеChampionArcade GamesFight For The Dream2020Моя вселеннаяМы героіБеларускаму люду2021Fire
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі