thumb|250px|Фрагмент панарамы Панарама Месдаха () — карціна вышынёй 14 м і даўжынёй 120 м, якая адлюстроўвае рыбацкі пасёлак Схевенінген у XIX стагоддзі, працы мастака Хендрыка Вілема Месдаха. Размешчана ў спецыяльна пабудаваным музейным будынку ў Гаазе, Нідэрланды.
Хендрык Месдах, з'яўляючыся вядомым марыністам Гаагскай школы, пачаў працу над палатном у 1880 годзе пры ўдзеле сваёй жонкі і мноства сваіх вучняў. Цыліндрычная форма панарамы стварае ілюзію прысутнасці гледача ў намаляванай мясцовасці на высокіх пясчаных дзюнах перад вёскай.
Спасылкі Афіцыйны сайт панарамы
Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Нідэрландаў Катэгорыя:Панарамы Катэгорыя:Музеі Гаагі Катэгорыя:Нацыянальныя помнікі Гаагі