Ста́туя () — адзін з асноўных відаў кругавой скульптуры, трохмерная выява чалавечай фігуры, жывёлы, часам фантастычнай істоты.
Статуі могуць размяшчаць перад фасадам будынка, у адмысловых нішах на пастаменце, на карнізе па вуглах франтона або ў адмысловых павільёнах садоў.
Конная статуя выяўляе вершніка.
Статуя можа быць творам станковага або манументальнага мастацтва. Невялікія статуі, які служыць для ўпрыгожвання інтэр’ераў, называюць статуэткамі.
Самая высокая статуя ў свеце — Буда Вясенняга Храма ў пасёлку Чжаоцунь (правінцыя Хэнань, Кітай).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Віды скульптуры Катэгорыя:Помнікі