Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя / MAXXI (MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo) — нацыянальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме.

Гісторыя У 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтваТолстова А. Итальянский максимализм // Weekend. — 2010. — 9 июля.. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны і муніцыпальны.Муніцыпальны музей MACRO (Museo d’Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Піявых варот.

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя — MAXXI — адкрыўся ў Рыме ў маі 2010 годаГусева Е. В Риме открылся музей современного искусства MAXXI // AartInvestment.Ru. — 2010. — 31 мая.. Акрамя выставачных зал MAXXI абсталяваны канферэнц-залам, бібліятэкай, майстэрнямі, заламі для правядзення розных мерапрыемстваў. Музей складаецца з двух падраздзяленняў, «MAXXI Art» і «MAXXI Architecture», якія павінны збіраць, захоўваць, вывучаць і папулярызаваць актуальныя кірункі ў выяўленчым мастацтве і архітэктурыСобств. корр. В Риме закончено строительство Музея MAXXI // www.archi.ru. — 2009. — 16 ноября.. Адразу пасля адкрыцця рымляне далі музею мянушку «макароніна».

Будынак музея Будынак музея, будаўніцтва якога абыйшлося ў 150 мільёнаў еўра, пабудавана па праекце вядомага архітэктара Захі Хадзід. Гэта самае буйнае збудаванне з усіх ёю спраектаваных на сённяшні дзень. Узвядзенне спіралепадобнай бетоннай пабудовы плошчай у 27 тысяч квадратных метраў доўжылася 11 гадоўСобств. корр. В Риме открылся музей современного искусства // Русская служба BBC. — 2010. — 30 мая.. Асновай для пабудовы паслужыў комплекс казармаў Мантэла — іх фасад стаў галоўным для MAXXI: там размешчаны яго парадны ўваход Ад іх застаўся адзін толькі пасрэдны класічны фасад, які выходзіць на віа Гвіда Рэні.

У 2010 годзе Рымскі музей сучаснага мастацтва Maxxi атрымаў прэмію Сцірлінга (Вялікабрытанія) за лепшае архітэктурнае афармленнеРымскі музей атрымаў прыз за афармленне // www.lifenews.ru. — 2010. — 3 кас..

Спасылкі

Афіцыйны сайт музея MAXXI

Катэгорыя:Музеі сучаснага мастацтва Катэгорыя:Музеі Рыма Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Італіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе