Аляксандр Ходзька (Барэйка; , м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — ) — паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец.

Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі і Станіслава Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў са ступенню кандыдата філасофіі Віленскі ўніверсітэт (1825), вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу (1829). За ўдзел у таварыстве філарэтаў арыштаваны (1823—1824). У час вучобы ў Пецярбургу (1824—1831) зблізіўся з А. Міцкевічам, А. Пушкіным, В. Жукоўскім. З 1831 года знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Персіі, з 1842 года — у Парыжы, прафесар славянскіх літаратур Калеж дэ Франс (1857—1883).

Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Адама Міцкевіча і памагаў яму выдаць іх. Перапісваўся з А. Кіркорам, К. Тышкевічам, Я. Тышкевічам, прысылаў свае артыкулы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Аўтар паэмы «Залессе» (1822)Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. С.94.

А.Ходзька першым апісаў эпас пра Гёраглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кеміне, фальклор туркменаў і інш. Выдаў зборнік «Паэзія» (1829), у які акрамя балад, заснаваных на беларускім і літоўскім фальклоры, увайшлі пераклады навагрэчаскіх (пераважна клефтаў) і марлацкіх песень; збор паданняў і песень народаў паўночнай Персіі (1842), «Персідскую граматыку» (1852). Напісаў даследаванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.

Крыніцы

Літаратура Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька (1804—1891) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1. Мархель, У. Прадвесце. Мн., 1991. Мархель, У. Як свечка перад згасаннем // Мархель У. І. Прысутнасць былога. Мн., 1997.

Спасылкі Радыёперадача «Свабоды» пра Аляксандра Ходзьку

Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Усходазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Усходазнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Дыпламаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Філаматы Катэгорыя:Філарэты Аляксандр