Адрыен Мары Лежандр (; , — , ) — французскі матэматык.

Біяграфія Лежандр скончыў Калеж Мазарыні, з 1775 — выкладчык Ваеннай школы ў Парыжы.

Член Парыжскай Акадэміі навук (з 1783 года).

У гады Французскай рэвалюцыі Лежандр, разам з Лагранжам і Лапласам, актыўна ўдзельнічаў у Камісіі па ўвядзенні метрычнай сістэмы, у прыватнасці, у вымярэнні даўжыні аднаго градуса паміж Дзюнкеркам і Барселонай для ўстанаўлення эталона метра.

1795: прафесар Нармальнай школы.

1799: замяніў на пасадзе экзаменатара Політэхнічнай школы Лапласа, з якім ён разам выкладаў раней у Ваеннай школе.

1816: прафесар Політэхнічнай школы.

З-за нейкай бюракратычнай памылкі пенсія Лежандра была адменена ў 1824 годзе, і рэшту сваіх дзён ён пражыў у нястачы.

Памёр Лежандр у Парыжы 10 студзеня 1833 года.

Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, які змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы. У гонар Лежандра таксама названыя:

кратар на Месяцы; мноства матэматычных тэарэм і паняццяў.

Гл. таксама Гіпотэза Лежандра Мнагачлены Лежандра Пераўтварэнне Лежандра Сімвал Лежандра Тэарэма Лежандра Хі-функцыя Лежандра

Літаратура А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.548

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук