Дамінік Цэзары Ходзька (каля 1800, б. маёнтак Яварова Віленскага павета — 1863) — беларускі фалькларыст, этнограф, літаратар.

Біяграфія Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з Я. Чачотам, Т. Занам. Арыштоўваўся ў 1823 па справе філарэтаў.

Член Віленскай археалагічнай камісіі.

Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне.

Навуковая дзейнасць Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К. Брадзінскага (1845), Я. Ходзьку (1858), Л. Бароўскага, Ю. Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў… да гісторыі Віленскага ўніверсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862).

Збіраў і апрацоўваў беларускую вусную народную творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з А. Кіркорам, Я. Тышкевічам, К. Тышкевічам. Распрацаваў біяграфію З. Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я. Глюксберга, потым у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Тека Wileńska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).

Літаратура

Каханоўскі Г. Ходзька // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Памерлі ў 1863 годзе Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Філарэты Катэгорыя:Ходзькі