Нуклеатыды — фосфарныя эфіры нуклеазідаў, нуклеазідфасфаты. Свабодныя нуклеатыды, у прыватнасці АТФ, цАМФ, АДФ, граюць важную ролю ў энергетычных і інфармацыйных унутрыклеткавых працэсах, а таксама з’ўляюцца складнікамі нуклеінавых кіслот, многіх каферментаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў.
Складаюцца з азоцістай асновы (звычайна пурынавай або пірымідзінавай), вугляводу рыбозы (рыбануклеатыды) ці дэзоксірыбозы (дэзоксірыбануклеатыды) і аднаго або некалькіх астаткаў фосфарнай кіслаты. Нуклеазідтрыфасфаты — нуклеатыды, што маюць З астаткі фосфарнай кіслаты, з’яўляюцца макраэргічнымі злучэннямі, крыніцамі і пераносчыкамі хімічнай энергіі фасфатнай сувязі. Асобую ролю адыгрывае адэназінтрыфосфарная кіслата — універсальны акумулятар энергіі, які забяспечвае розныя працэсы жыццядзейнасці (сінтэз бялкоў, поліцукрыдаў, ліпідаў і інш.). Нуклеазідтрыфасфаты з’яўляюцца таксама субстратамі для сінтэзу нуклеінавых кіслот. Да важнейшых рэгулятарных нуклеатыдаў адносяцца і іх цыклічныя формы. Свабодныя нуклеазідмонафасфаты утвараюцца шляхам сінтэзу або пры гідролізе нуклеінавых кмслот, далейшае іх фасфарыпіраванне прыводзіць да утварэння адпаведных нуклеазідды- і нуклеазідтрыфасфатаў. Распад нуклеатыдаў адбываецца пад уздзеяннем нуклеатыдаз і нуклеатыдпірафасфарылаз.
Літаратура
Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн., «Народная асвета», 2004. — С. 172.
Спасылкі Літарныя коды нуклеатыдных асноў паводле наменклатуры ІЮПАК і IUBMB