Трасцяні́ца, Трасцяніцкі канал — рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мухавец.

Даўжыня ракі 34,3Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»  (54) км. Плошча вадазбору 224 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Ляхчыцы паблізу ўрочышча Княжая Гара. Вусце за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Філіпавічы Жабінкаўскага раёна. Вадазбор у межах Брэсцкага Палесся. Густата рачной сеткі ў вадазборы 0,47 км/км². Даліна ракі ў сярэдні і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 6—8 м. Берагі сплавінныя, вышынёй да 1 м.

Гістарычныя звесткі Упершыню згадваецца ў рэвізіі Кобрынскай эканоміі, складзенай каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегам у 1563 годзеАкты Виленской археографической комиссии. — Вильна, 1876. — Т. 15. — С. 83.. На берагах Трасцяціцы адбылася Крупчыцкая бітва.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Мухаўца Катэгорыя:Рэкі Маларыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Кобрынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Жабінкаўскага раёна