Яўген Савельевіч (Эўгеніуш) Жак (Eugeniusz Żak; , Мінская губерня — , ) — беларускі, французскі і польскі мастак. thumb|Рыбак
Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў в. Магільна Мінскай губерні, цяпер Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся спачатку ва Уздзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 года ў Францыі, Мюнхене і Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.
Удзельнік Восеньскага салона (з 1904 года), Салона незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906—1908 гадах здзейсніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыства польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксембургскага музея. У 1911 годзе персанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 года прафесар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца на мастачцы Ядзвізе Кон, якая пасля стане кіраўніком Galerie Žak.
Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, Нью-Ёрку, Кёльне і Лондане. У 1914—1916 гадах жыве на поўдні Францыі.
У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у горад Чэнстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён з’яжджае ў Германію, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 года ў Парыжы.
Яго творчасць знаходзілася пад уплывам сімвалізму, лічыцца прадстаўніком неакласіцызму.
Некаторыя малюнкі Зака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуКорпоративная коллекция Белгазпромбанка. Зак Евгений .
Літаратура Сяргей Харэўскі. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1. Anna Król and Artur Tanikowski, Colors of Identity: Polish Art from the American Collection of Tom Podl, National Museum in Kraków: Kraków 2001. Artur Tanikowski, Eugeniusz Zak, translated by Jarek Król, Pogranicze: Sejny 2003.
Спасылкі http://artinvestment.ru/auctions/9005/biography.html http://artru.info/ar/19506/ http://www.culture.pl/en/culture/artykuly/wy_wy_zak_monograficzna_warszawa http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Zak/Index.htm http://www.nzetc.org/tm/scholarly/name-434003.html Фота Польская графіка і малюнак першай паловы XX стагоддзя. Выстаўка факсімільных рэпрадукцый са збораў Нацыянальнага Музея ў Варшаве http://www.novpol.ru/index.php?id=1180 Новая Польшча/ Польскі жывапіс http://chareuski.livejournal.com/128528.html
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Парыжская школа Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне