Інулін — арганічнае рэчыва з групы поліцукрыдаў, палімер D-фруктозы.

Уласцівасці Інулін — поліфруктазан, які можа быць атрыманы ў выглядзе аморфнага парашка і ў выглядзе крышталёў, лёгка растваральны ў гарачай вадзе і цяжка ў халоднай. Малекулярная маса 5000-6000. Мае салодкі смак. Пры гідролізе пад дзеяннем кіслот і фермента інулазы ўтварае D-фруктозу і невялікую колькасць глюкозы. Інулін, як і прамежкавыя прадукты яго ферментатыўнага расшчаплення — інуліды, не валодае аднаўляльнымі ўласцівасцямі. Малекула інуліну — ланцужок з 30-35 рэшткаў фруктозы ў фуранознай форме.

Катэгорыя:Поліцукрыды Катэгорыя:Дыябеталогія