Наталля Пятроўна Александровіч () — беларускі археазаолаг, біёлаг-сістэматык, марфолаг. Кандыдат біялагічных навук (1999 г.).
Скончыла БДУ (1974 г.). У 1976 — 1994 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Остеологическая оценка географической и хронологической изменчивости охотничьих млекопитающих средневековой Беларуси».
Даследавала праблему жывёлагадоўлі і палявання насельніцтва сярэдневяковых гарадоў і замкаў Беларусі X — XVII стст. Склала аснову эталонай калекцыі астэалагічных рэшткаў млекакормячых з раскопак з археалагічных помнікаў Беларусі. Упершыню прымяніла кластэрны аналіз пры апрацоўцы касцявога матэрыялу, распрацавала крытэрыі і прапанавала выкарыстоўваць каэфіцыент насычанасці косткамі культурных пластоў.
Працы Ихтиофауна из раскопок Масковичского городища (X — XIII вв.) // Древности Белоруссии и Литвы. — Мн., 1982. — С. 94 — 98: ил. Нечаканыя знаходкі // Родная прырода. — 1986. — № 3. — С. 29: іл. Промысловые животные в каменном веке на территории Полесья // Пятая обл. итоговая науч. конф. «Животный мир Белорусского Полесья, охрана и рациональное использование». — Гомель, 1988. — С. 62. Рыбалоўства ў жыцці продкаў / Л. Дучыц, Н. Александровіч // Родная прырода. — 1986. — № 6. — С. 21. Тайна возера Вячэра / Н. Александровіч, М. Крывальцэвіч // Родная прырода. — 1988. — № 6. — С. 23: іл. У радзіміцкім кургане / Н. Александровіч, У. Багамольнікаў, А. Макушнікаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1986. — № 2. — С. 16 — 17: іл. Фауна из раскопок древнего Витебска // Биология. Зоология наземных позвоночных. — 1990. — № 2. — С. Фауна из раскопок древнего Витебска // Динамика зооценов, проблема охраны и рационального использования животного мира Белоруссии. — Мн., 1989. — С. 192. Як і 600 гадоў назад… // Віцебскі рабочы. — 1984. — 3 лістапада. — С.
Катэгорыя:Археолагі Беларусі