Арнольд Бёклін (; , Базель, Швейцарыя — , Сан-Даменіка-дзі-Ф'езоле, Італія) — швейцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з выбітных прадстаўнікоў сімвалізму ў еўрапейскім выяўленчым мастацтве XIX стагоддзя.

Біяграфія Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе ў тэарэтыка мастацтва А. фон Гільдэбранта і пейзажыста І. В. Шырмера (1845—1847), затым у Мюнхене, дзе прыцягнуў увагу графа Шака. Распачаў адукацыйнае падарожжа па Швейцарыі, Нідэрландах і Францыі. Першапачаткова займаўся ляндшафтным жывапісам, аднак з часам перайшоў у міфалагічную тэматыку. У 1850—1857 гадах працаваў у Рыме. У 1860—1862 гадах быў прафесарам у Акадэміі мастацтваў у Веймары. Апошнія гады працаваў напераменку ў Базелі і ў Італіі. Аказаў уплыў на такіх прадстаўнікоў сюррэалізму, як Макс Эрнст, Сальвадор Далі, Джорджа дэ Кірыко.

Творчасць thumb|250px|left|«Востраў мёртвых» Карціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмперай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы свет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пейзажі з міфалагічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны з німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нерэіда», 1873—1874).

Познія кампазіцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музей, Базель; у пачатку XX ст. рэпрадукцыі з яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сімволіка спалучаецца з натуралістычнай дакладнасцю дэталяў, паўплывалі на фармаванне нямецкага сімвалізму і югендштылю.

Лепшыя працы: «Востраў мёртвых» (1880, Мастацкі музей, Базель) «Трытон і Нерэіда» (1873—1874, Мастацкі музей, Базель) «Фаўн у чаротах» (у мюнхенскай Пінакатэцы) «Адпачываючая Венера» «Паляванне амазонак» (у Базелі), «Барацьба цэнтаўраў» «Палі блажэнных» (Нацыянальная галерэя ў Берліне) «Свяцілішча Геркулеса» (у Брэслаў) «Наяды» (у Базелі) «Віла на марскім беразе» (галерэя Шака ў Мюнхене) «Хвалі» (Мюнхен, Пінакатэка) «Вясновы лівень» (Дрэздэн)

Літаратура Е. Д. Федотова. Бёклин. Москва: Белый Город, 2001. ISBN 5-7793-0446-7

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі Катэгорыя:Мадэрн Катэгорыя:Графікі Швейцарыі Катэгорыя:Скульптары Швейцарыі Катэгорыя:Сімвалісты Катэгорыя:Графікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя