Клаўдзій Рутылій Намацыян () — рымскі дыдактычны паэт і дзяржаўны дзеяч пачатку V стагоддзя, родам з Галіі, язычнік. Сустракаецца варыянт імя Нуманцыян ().
Біяграфія Намацыян паходзіць з паўднёвай Галіі, дзе, па некаторых здагадках, яго род валодаў значным маёнткам. У Рыме, пры імператары Ганорыі ў 412 годзе ён займаў пасаду магістра афіцый (лац. magister officiorum), дзе кіраваў замежнымі справамі, паштовай службай і майстэрнямі зброі. У 414 годзе стаў прэфектам Рыма (лац. praefectus urbi). У 416 годзе (па іншых дадзеных, 417 годзе), праз шэсць гадоў пасля спусташэння Рыма Аларыхам I ён марскім шляхам вярнуўся на радзіму, у Галію, якую ў той час спусташалі вестготы - каб выратаваць сваю маёмасць ад варвараў. Сваё марское падарожжа з Рыма ў Галію ён апісаў у элегічнай паэме «Аб маім вяртанні».
Літаратура пра Намацыяна Draheim J. Schedae Rutilianae. — Berlin, 1874. Martini. De Rutilii Namatiani reditu. Firenze, 1897.
Спасылкі Лацінскі тэкст Rutilius Claudius Namatianus. De reditu suo sive iter Gallicum. На аснове тэксту R. Helm’а, але з адрозніваннем «u» і «v».
Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма Катэгорыя:Паэты V стагоддзя Катэгорыя:Магістры афіцый Катэгорыя:Гарадскія прэфекты Катэгорыя:Рымская Галія