Чатахучы (анг. Chattahoochee) — рака ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Выток — у штаце Джорджыя з Блакітных гор, цячэ на паўднёвы захад, затым на поўдзень. Пачынаючы ад Вестпойнта, утварае мяжу штатаў Джорджыя і Алабама. На паўднёвым захадзе Джорджыі, злучыўшыся з ракой Флінт, упадае ў раку Апалачыкола, якая ўпадае затым у Мексіканскі заліў. Даўжыня ракі — 880 км, суднаходная, пачынаючы ад Калумбуса.

Катэгорыя:Рэкі Алабамы Катэгорыя:Рэкі Джорджыі Катэгорыя:Басейн Мексіканскага заліва