Партыя свабоды і прагрэсу (скарачэнне ПСП, , ) — ствараемая ў Беларусі з 2003 года палітычная партыя ліберальнай арыентацыі. Вынік эвалюцыйнага развіцця моладзевага руху «Грамадзянскі форум». Старшыня — Уладзімір Навасяд. 22 лістапада 2003 годаВ либеральной нише новоселье (газета «Белорусский рынок» № 46(579), 22 — 29 ноября 2003) , 29 мая 2004 годаПартия свободы и прогресса не нужна государству (08.07.2004, БДГ Деловая газета) , 29 мая 2005 годаТретья попытка удовлетворить Минюст (БДГ Деловая газета 31.05.2005) , 18 красавіка 2009 года прайшлі Устаноўчыя з’езды Партыі свабоды і прагрэсу, якія прынялі рашэнне аб стварэнні партыі і зацвердзілі СтатутУстав политической Партии свободы и прогресса , ПраграмуПрограмма Партии свободы и прогресса і МаніфестМанифест Партии свободы и прогресса Партыі свабоды і прагрэсу. Ва ўсіх чатырох выпадках міністэрства юстыцыі Беларусі на розных падставах адмовіла ў рэгістрацыі новай палітычнай партыі, а Вярхоўны суд адхіліў пададзеныя ініцыятарамі стварэння партыі скаргі на рашэнні Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі (заснавальнікі партыі называюць іх палітычна матываванымі)Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў абгрунтаваным рашэньне Міністэрства юстыцыі адмовіць у рэгістрацыі Партыі свабоды і прагрэсу (Радыё Свабода, 12.11.2004).
Гісторыя Аснова першай беларускай ліберальнай партыі будавалася на дзейнасці моладзевай арганізацыі «Грамадзянскі форум», створанай дэпутатам Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Навасядам у 1995 годзе і зарэгістраванай Міністэрствам юстыцыі 10 верасня 1996 года. На той час «Грамадзянскі форум» з’яўляўся моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2000 годзе з-за адмовы Уладзіміра Навасяда ад партыйнай лініі байкоту выбараў, АГП парывае адносіны з «Грамадзянскім форумам» і арганізацыя становіцца самастойнайО нас — История // Гражданский форум . У той жа час адбываецца ідэалагічны раскол дзвюх структур — АГП займае ліберальна-кансерватыўную пазіцыю, а прадстаўнікі «Грамадзянскага форуму» — ліберальную.
Між тым Уладзімір Навасяд перамагае на парламенцкіх выбарах па 95-й Купалаўскай выбарчай акрузе і становіцца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьВладимир НОВОСЯД: Живу здесь и сейчас // СБ-Беларусь Сегодня, 24.11.2001. Дзякуючы гэтаму да 2004 года з дапамогай моладзі з «Грамадзянскага форуму» дэпутат У. Навасяд вынес на разгляд Парламента шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», «Аб адмене абавязковага размеркавання выпускнікоў беларускіх ВНУ»«Гражданский форум» собрал 27 тысяч подписей против принудительного распределения в РБ // Tut.by, 9 мая 2001 г., блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» і зменах у выбарчым заканадаўстве«Гражданский форум» и депутатская группа «Республика» собирают подписи для внесения изменений в избирательный кодекс // Белорусская деловая газета, 21 марта 2003 г. . «Грамадзянскі форум» у сваю чаргу ў гэты час становіцца лідарам моладзевага руху краіны з прадстаўніцтвам у 38 гарадах і нават сваёй асабістай газетай «Моладзевы праспект»Будет новая газета? // Вечерний Минск, 3 мая 1999 г..
Сталыя чальцы «Грамадзянскага форуму» разам з У. Навасядам у 2001 годзе вырашаюць аформіць палітычныя амбіцыі ў зарэгістраваную партыю ліберальнага толкуО Партии . Такім чынам з’яўляецца арганізацыйны камітэт Партыі свабоды і прагрэсу. Партыя стала адзінай ліберальнай партыяй краіны, прасоўваючы праеўрапейскую, дэмакратычную павестку. Аднак партыю так і не ўдалося фармалізаваць. Улады 4 разы адказвалі ёй у рэгістрацыі на падставе фармальных прычын. У 2003, 2004, 2005, 2009 гадах прайшлі Устаноўчыя з’езды партыі, што мелі сваёй мэтай рэгістрацыю партыі. Але кожны раз Міністэрства юстыцыі знаходзіла парушэнні. Таму на 2020 год ПСП працягвае сваю працу ў фармаце «Арганізацыйнага камітэта Партыі свабоды і прагрэсу».
Удзел у выбарчых кампаніях і палітычная актыўнасць З самага заснавання Партыя актыўна прымае ўдзел у выбарчых кампаніях рознага ўзроўню. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Таму фіксуюцца выпадкі адмовы рэгістрацыі кандыдатам ад Партыі ў выбарах. Так, У. Навасяду адмаўлялася ва ўдзелах у выбарах у Парламент у 2004 годзе і мясцовых выбарах 2007 года з-за яго актыўнай пазіцыі пад час дэпутацкіх паўнамоцтваў у 2000—2004 гадах.
Выбарчая кампаніяПрыкладная колькасць сабраных подпісаўКолькасць кандыдатаў ад Партыі і яе моладзевага крылаАбрана дэпутатаміЛепшыя вынікіМясцовыя выбары 1999Няма дадзеных1 (Грамадзянскі форум)0Няма дадзеныхПарламенцкія выбары 2000Няма дадзеных1 (Грамадзянскі форум)1У. Навасяд абраны дэпутатам Парламента па Купалаўскай акрузе № 95Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования Прэзідэнцкія выбары 2001 - - - -Мясцовыя выбары 20031400151А. Цімафееў абраны дэпутатам мясцовага савета дэпутатаў г. ГоркіУ другім туры мясцовых выбараў у магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Belarus elections. Парламенцкія выбары і нацыянальны рэферэндум 20041500040Няма дадзеныхПрэзідэнцкія выбары 200614000 - ПСП падтрымала адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл А. Мілінкевіча - -Мясцовыя выбары 2007880021Няма дадзеныхНяма дадзеныхПарламенцкія выбары 20081500070У. Навасяд, 2-е месца, 8898 галасоў (23,3 %)Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва С. Еўдакімовіч, 3-е месца, 4802 галасы (9,31 %)Мясцовыя выбары 2010500021Няма дадзеныхНяма дадзеныхПрэзідэнцкія выбары 201035 000 - ПСП падтрымала 3 незалежных кандыдатаў Дз. Вуса, М. Статкевіча, А. Міхалевіча - -Парламенцкія выбары 2012500030У. Навасяд, 2-е месца, 6886 галасоў (19,9 %)СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года Мясцовыя выбары 2014300090Ю. Стукалаў, 3-е месца, 490 галасоў (12,17 %)СВЕДЕНИЯ об итогах выборов в Могилевский городской Совет депутатов 23 марта 2014 г. Прэзідэнцкія выбары 2015 - - - -Парламенцкія выбары 2016550040Ю. Стукалаў, 3-е месца, 3467 галасоў (7,9 %)СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Могилевская область У. Навасяд, 4-е месца, 3624 галасоў (9,2 %)СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года. Город Минск Мясцовыя выбары 2018300070Ю. Стукалаў, 3-е месца, 486 галасоў (9,8 %)Сообщение о проведении выборов депутатов в Могилевский городской Совет депутатов 18 февраля 2018 года А. Лазараў, 3-е месца, 447 галасоў (8 %)Парламенцкія выбары 2019 -10А. Ірхо, 5-е месца, 504 галасы (1,14 %)СВЕДЕНИЯ о результатах голосования на парламентских выборах в Беларуси. Могилевская область, 2019 г. Прэзідэнцкія выбары 2020 - - - -
Бягучы статус і актыўнасць Аснову партыі складуць былыя і дзеючыя актывісты моладзевага руху «Грамадзянскі форум», а таксама моладзь, якая раней не ўваходзіла ў склад палітычных партый, якой блізкія ліберальныя ідэалы свабоды асобы, натуральных правоў і свабод чалавека, абароны прыватнай уласнасці. Асноўны акцэнт у працы робіцца на раскрутцы ўласных палітыкаў, актыўным удзеле ў мясцовых і парламенцкіх выбарах.
Найбольшая колькасць прыхільнікаў стварэння Партыі свабоды і прагрэсу ў Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях Рэспублікі Беларусь.
Партыя свабоды і прагрэсу запаўняе пустуючую нішу ў палітычным спектры краіны — з’яўляецца першай ліберальнай партыяй у Беларусі. ПСП артыкулюе і ўмацоўвае ліберальныя ідэі ў Беларусі, краіны з пакуль дамінуючымі сацыял-дэмакратычнай і нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіямі. Еўрапейская інтэграцыя Беларусі — асноўны тэзіс у міжнароднай частцы палітычнай платформы Партыі свабоды і прагрэсу. Гэты вектар быў умацаваны набыццём партыяй у 2013 годзе статусу афіліраванага члена Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу — галоўнай ліберальный палітычнай сілы Еўропы.
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі партыя заняла актыўна пра-дэмакратычную пазіцыю. Разам з моладдзю з «Грамадзянскага форуму» Партыя ініцыянавала петыцыю супраць галоўнай газеты Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «СБ. Беларусь сегодня» за абразу палітычных пачуццяў беларусаў. Петыцыя сабрала болей за 11 000 подпісаў, аднак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь не знайшло ў дзеяннях газеты парушэнняўМининформ ответил на петицию о вынесении предупреждении газете «СБ. Беларусь Сегодня». Hrodna.life — русская версия. 2020-07-01.. Падчас выбараў Партыя свабоды і прагрэсу заклікала прыхільнікаў прагаласаваць «супраць усіх» кандыдатаўПСП рекомендует голосовать против всех, демократическим силам начать консультации, а властям отказаться от насилия и начать диалог" // Партия свободы и прогресса, 31 июля 2020. . У той жа час моладзевае крыло Партыі заклікала электарат «зрабіць альтэрнатыўны дэмакратычны выбар»За альтернативный демократический выбор! | Гражданский форум" // Гражданский форум, 5 августа 2020 г. . Моладзевае крыло Партыі «Грамадзянскі форум» арганізавала буйную незалежную місію назірання. На падставе назірання на 40 акругах была зафіксавана вялікая колькасць парушэнняў і апублікаваны даклад. Партыя свабоды і прагрэсу асудзіла гвалт праваахоўнікаў супраць мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў і заклікала да дэмакратычных зменаў у краіне, далучыўшыся да мемарандуму асноўных апазіцыйных партый.
Крыніцы
Спасылкі Інтэрнэт-рэсурс арганізацыйнага камітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Праект Статута Партыі свабоды і прагрэсу Праект Маніфеста Партыі свабоды і прагрэсу Праграма Партыі свабоды і прагрэсу
Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі Беларусі