Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton;  — ) — выдатны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя.

Біяграфія Гамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям’і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцей з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым.

Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 — пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы.

Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 гадоў — большую частку «Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі» Ньютана, у 17 гадоў — пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа.

1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў — даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэту пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы.

1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не вельмі ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем.

1834—1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы.

1835: віцэ-кароль Ірландыі ўзвёў Гамільтана ў баранеты.

1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук.

1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне.

У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу.

Літаратура А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.544

Спасылкі

Мемарыяльны сайт У. Гамільтана Sir William Rowan Hamilton

Катэгорыя:Матэматыкі Ірландыі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША