Ацэта́ты — солі і эфіры воцатнай кіслаты, напрыклад: CH3COOC2H5 этылацэтат (этылавы эфір воцатнай кіслаты); CH3COONa ацэтат натрыю; CH3COONH4 ацэтат амонію; Pb(CH3COO)2·3H2O ацэтат свінцу (свінцовы цукар).

Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арганічным сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам.

Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смол, у вытворчасці цэлулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харчовай прамысловасці.

Крыніцы

Літаратура