«Весткі з СССР» — газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася ў студзені 1933 — студзені 1936 гг. у Мінску на беларускай мове раз у 2 месяцы. Першы нумар выйшаў у Заходняй Беларусі. Ставіла сабе галоўнай мэтай прапаганду «ўсіх старонак жыцця людзей у СССР і БССР». Большасць матэрыялаў газеты прысвечаны калектывізацыі, жыццю калгаснікаў і рабочых саўгасаў. Пісала пра будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, культурных устаноў, дзейнасць вышэйшай і сярэдняй школы, культурна-асветніцкіх устаноў у БССР. Крытыкавала заходнебеларускія перыядычныя выданні, якія, на думку рэдакцыі, неаб’ектыўна асвятлялі падзеі ў Савецкай Беларусі. На старонках газеты апублікаваны артыкулы, якія паклепнічалі на дзеячаў беларускай навукі і культуры, т.зв. «нацдэмаў» (арт. «Вораг выкрыт і разгромлены», 1934, № 7, і інш.). Перадрукоўвала матэрыялы з перыядычных выданняў БССР і СССР. Выйшла 17 нумароў.

Літаратура Зялінскі, П. І. «Весткі з СССР» / П. І. Зялінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 251. — ISBN 5-85700-142-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Камуністычная партыя Заходняй Беларусі