thumb|200px|720 мл асветленай газы Га́за — сумесі вуглевадародаў (ад C12 да C15), якія выкіпаюць у інтэрвале тэмператур 150—250 °C, празрыстыя, злёгку алеістыя навобмацак, гаручая вадкасць, якая атрымліваецца шляхам прамой перагонкі або рэктыфікацыі нафты.
Уласцівасці і склад Шчыльнасць 0,78—0,85 г/см³ (пры 20 °C), глейкасць 1,2—4,5 мм²/с (пры 20 °C), тэмпература ўспышкі 28—72 °C, цеплыня згарання каля 43 МДж/кг.
У залежнасці ад хімічнага складу і спосабу перапрацоўкі нафты, з якой атрымана газа, у яе склад уваходзяць: гранічныя аліфатычныя вуглевадароды — 20—60 % нафтэнавыя вуглевадароды — 20—50 % Біцыклічныя араматычныя — 5—25 % негранічныя вуглевадароды — да 2 % Прымешкі сярністых, азоцістых або кіслародных злучэнняў.
Выкарыстанне Газа выкарыстоўваецца ў якасці паліва для ракетных і авіяцыйных рухавікоў, бытавых награвальных і асвятляльных прыбораў, апаратаў для рэзкі металаў, у якасці сыравіны для піролізу і інш.
Літаратура Газа // Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004. — С. 71. — 423—424. Пучков Н. Г. Керосин // Вялікая савецкая энцыклапедыя Керосин // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007.
Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Алканы Катэгорыя:Нафтапрадукты Катэгорыя:Растваральнікі Катэгорыя:Маторнае паліва Катэгорыя:Ракетнае паліва