Вежа Пірэлі () — вышынны будынак у Мілане, які доўгі час з’яўляўся самым высокім у Італіі (пасля турынскай Мале-Антанеліяна).
У 1950 г. Альберта Пірэлі, прэзідэнт канцэрна «Пірэлі», выступіў з ідэяй будаўніцтва першага італьянскага небаскроба на тым месцы, дзе ў XIX стагоддзі знаходзіліся першыя вытворчыя сілы яго кампаніі.
Вежу Пірэлі спраектаваў Джыа Понці пры ўдзеле П’ера Луіджы Нерві, які настаяў на рэвалюцыйным адыходзе ад традыцыйнай для небаскробаў таго часу прамавугольнай формы.
На будаўніцтва 127-мятровага офіснага будынка сышло звыш 60000 тон бетону. Асноўная частка будаўнічых прац была ажыццёўлена ў 1956-60 гг. 18 красавіка 2002 г. у вежу Пірэлі ўрэзаўся аматарскі самалёт; трое чалавек загінула.
У мастацтве
У пачатковых тытрах фільма Антаніёні «Ноч» (1960) люстраныя паверхні вежы Пірэлі, у якіх адлюстроўваецца цэнтр Мілана, прадстаўлены як ёмісты вобраз сучаснага, абесчалавечанага светуPeter Brunette. The Films of Michelangelo Antonioni. Cambridge University Press, 1998. ISBN 0-521-38992-5. Pages 54-55..
Катэгорыя:Небаскробы Італіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мілана Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:Эканоміка Мілана Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў