Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова (нар. , Валожын) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2001).
Біяграфія Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). З 1972 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі ў тэатры Валянціна («Летась у Чулімску» А. Вампілава), Зінуля («Зінуля» А. Гельмана), Джульета («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Юлька («Адпачынак пасля ранення» В. Кандрацьева), Маша («…Таму што люблю…» А. Паповай), Франя («Пакахай мяне, салдацік» В. Быкава), Сеньёра Капулеці («Чума на вашы дзве сям’і» Р. Горына), Дзяўчына («Любоўны карагод» А. Шніцлера), Люці («Люці» А. Дударава), Адэлаіда («Адэлаіда» Ж. Унгарда), Смерць («Ладдзя роспачы» У. Караткевіча), Голда («Памінальная малітва» Р. Горына), Этэр («Млын» А. Дударава), Еўфрасіння («Крыж Еўфрасінні» І. Масляніцынай), Грыпіна («Мікітаў лапаць» М. Чарота),
Крыніцы
Літаратура Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 29.
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся 24 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожыне Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў