thumb|180px|«Антыной з вілы Мандрагонэ» — гонар збору Ш. Баргезэ

Антыной (, ) (каля  — ) — грэчаскі юнак, выхадзец малаазійскай правінцыі Віфінія, палюбоўнік рымскага імператара Адрыяна, абагаўлёны пасля смерці. У Егіпце Антыноя атаясамлялі з Асірысам.

Біяграфія

Меркавана, Адрыян пазнаёміўся з Антыноем у 124 г., калі праязджаў праз Віфінію. З 128 г. юнак неадступна знаходзіўся пры імператары. Антыной загінуў у кастрычніку 130 года ў водах Канопскага Ніла пры нявысветленых акалічнасцях — у якасці магчымай прычыны называлі самагубства, рытуальную ахвяру, забойства і няшчасны выпадак.

Адрыян заснаваў горад Антынопаль на месцы гібелі свайго фаварыта, узвёў у яго гонар статуі ў некалькіх гарадах, было выканана таксама мноства яго скульптурных партрэтаў. Маштабы увекавечання яго памяці былі выключнымі — да нас дайшло больш выяў Антыноя, чым іншых вельмі знакамітых (і значна больш выбітных) рымлян: Антыной Фарнезскі, Антыной Бельведэрскі, Антыной Дэльфійскі і інш. Пасля сваёй гібелі Антыной стаў шанавацца як бог, які памірае і ўваскрасае, і яго культ быў гэтак папулярны, што нават ганіўся ў працах апалагетаў ранняга хрысціянства.

Прыдворныя астраномы вылучылі на небе сузор’е Антыной, якое спарадычна выкарыстоўвалася аж да XIX стагоддзя, але зараз адмененае.

Бібліяграфія

Lambert, R., Beloved and God: The Story of Hadrian and Antinous (New York, 1984) Levezow, Über den Antinous (1808) Dietrich, Antinoos (1884) Laban, Der Gemütsausdruck des Antinoos (1891) Antinoüs, A Romance of Ancient Rome, from the German of A. Hausrath, by M. Saftord (New York, 1882) Ebers, Der Kaiser (1881).

Спасылкі

Віртуальны музей Антыноя Старонка, прысвечаная Антыною Скульптуры Антыноя на сайце Liverpool museums Жыццё Адрыяна і яго каханне да Антыноя на сайце The World History of Male Love

Катэгорыя:Постаці Старажытнага Рыма Катэгорыя:Патанулі Катэгорыя:Фаварыты манархаў Катэгорыя:багі, які паміраюць і ўваскрасаюць