Трэцяга мая 1808 года ў Мадрыдзе () таксама вядомая як Растрэл паўстанцаў у ноч на 3 мая 1808 года — карціна вялікага іспанскага мастака Францыска Гоі, напісаная ў 1814 годзе. Карціна знаходзіцца ў калекцыі музея Прада ў Іспаніі.

На карціне адлюстравана сцэна растрэлу іспанскіх паўстанцаў акупацыйнымі французскімі войскамі ў ноч на 3 мая 1808 года.

Іспанскія паўстанцы і французскія салдаты намаляваны Гояй як дзве супрацьстаялыя адна адной групы: некалькі бяззбройных мадрыдскіх рамеснікаў і шэраг ваенных з паднятымі стрэльбамі. Твары і паставы іспанцаў прапісаны Гояй даволі выразна (патрыятызм, адвага, злосць, бясстрашнасць і інш.) у той час, як французскія салдаты прапісаны бегла і як бы зліваюцца ў адну безаблічную масу.

Гл. таксама Паўстанне 2 мая 1808 года ў Мадрыдзе

Літаратура

Катэгорыя:Карціны са збораў музея Прада Катэгорыя:Карціны Гоі