«Гомельская праўда» — абласная газета. Выходзіць з 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 у Гомелі. У 1917—1929 гг. выходзіла на рускай мове, пад рознымі назвамі.

Спачатку называлася «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У час нямецкай акупацыі Гомеля (люты 1918 — студзень 1919 гг.) не выходзіла. У 1919—1920 гг. выдавалася як «Известия Объединенного революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия Гомельского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов», з № 107 — «Путь Советов». З мая 1920 г. «Полесская правда», з 1930 г. «Палеская праўда». У 1938 г. перайменавана ў «Гомельскую праўду». У гады нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. — орган гомельскіх падпольных абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1 мая да 20 лістапада 1943 г., рэдактар М. І. Пахомаў). Пасля вайны — орган гомельскіх абласнога і гарадскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. З верасня 1991 г. — абласная газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-палітычнага, эканамічнага, гісторыка-краязнаўчага і культурнага жыцця Гомельшчыны. Змяшчае матэрыялы па народнай гаспадарцы, медыцыне, спорце і інш.

Галоўныя рэдактары Мікалай Білецкі Ілля Кожар Мікалай Ільіч Пахомаў Аляксандра Паўлаўна Ус (1944-47) Сяргей Бяспалы (2001 — ц.ч.)

Узнагароды

Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лістапада 1967 года).

Літаратура

Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Газеты Гомеля Катэгорыя:1917 год у Гомелі