Святлана Арцёмаўна Акружная (, , Украіна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1976). Народная артыстка Беларусі (1991)
Біяграфія Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе (педагог Дз. А. Арлоў)). З 1969 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Намеснік Старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарным пытанням (2004—2008 гг.)Национальное собрание Республики Беларусь
Аўтар кнігі «Все прожить — и чтобы сердце не разбилось»Сайт Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» .
Пра асаблівы талент Святланы Акружной, яе актыўную грамадскую пазіцыю напісана больш 450 нарысаў і артыкулаў у кнігах, часопісах, газетах і біяграфічных даведніках, зняты дакументальны фільм «Святлана» (рэжысёр А. Трафіменка).
Ролі ў тэатры Анютка («Улада цемры» Л. Талстога), Дачка («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Нэлі («Прыніжаныя І зняважаныя» Ф. Дастаеўскага), Маргарыта («Генры VI» У. Шэкспіра), Франка («Хам» Э. Ажэшкі), Бобі Мітчэл («Гэты страсна закаханы» Н. Сайман), Люба («Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай), Дорыс («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слэйда), Эмілія («Рэцэпт Макропуласа» К. Чапека), Жана («Жана» Ж. Ануя), Мадам («Марлен, Марлен…» Д. Мінчонка), Ганна («Пад сонцам» В. Маслака), Актрыса («Любоўны карагод» А. Шніцлера), Кацярына Іванаўна з аднайменнай п'есы Л. Андрэева, Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Лаура («Бацька» А. Стрындберга), Марціна («Лекар мімаволі» Ж. Б. Мальера), Васан («Васан» М. Горкага), Таня («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Вольга («Стары дом» А. Казанцава), Сісі («Квартэт» Р. Харвуда) і інш.
Фільмаграфія 1998 Падзенне ўверх (Беларусь) 1990 Плач перапёлкі: Ганна Карпаўна 1983 Зацюканы апостал (фільм-спектакль): дачка 1971 Запыт (кароткаметражны): Алена
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны; Ордэн Францыска Скарыны; Прэмія імя Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка «За матчыну мужнасць»; «Крыштальная Паўлінка» за выдатныя творчыя дасягненні (2002 г.); Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2005 г.); Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё беларускага парламентарызму, фарміраванне і ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства (2007 г.)
Псеўдаўзнагароды «Жанчына года-1997-1998» (Даведнік «2000 самых вядомых людзей у свеце»); Прэмія Міру ад аб’яднанай культурнай канвенцыяй ЗША пры аддзяленні Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2005 г.); «Жанчына года-2004» (аб’яднаная культурная канвенцыя ЗША пры аддзяленні Амерыканскага біяграфічнага інстытута);
Літаратура Святлана Арцёмаўна Акружная // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 23-24
Спасылкі Прэзентацыя біябібліяграфічнага паказальніка «Светлана Окружная. Вся жизнь без антракта» Святлана Акружная // Театр имя Якуба Коласа
Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання