«Earthrise» («Узыход Зямлі») — фатаграфія Зямлі, зробленая, відаць, астранаўтам Уільямам Андэрсам падчас аблёту Месяца касмічным караблём «Апалон-8». Адна з самых вядомых фатаграфій Зямлі з космасу.
Нумар здымка ў каталогах НАСА — AS8-14-2383. Фатаграфія зроблена 24 снежня 1968 года.The Earthrise PhotographAstronomy Picture of the DayУзыход Землі
Строга гаворачы, на большай частцы Месяца няма ўзыходаў і заходаў Зямлі — Месяц заўсёды павернуты да Зямлі адным бокам. Аднак існуе лібрацыя, максімальнае значэнне якой складае 7°45′Либрация Луны. Дзякуючы лібрацыі Зямля (бачная з Месяца вуглавым памерам у 2°) на месяцавым небасхіле апісвае падабенства фігур Лісажу ў прамавугольніку 15°48′ шырынёй і 13°20′ вышынёй. Адпаведна, ёсць участкі Месяца (краі, адносна назіральніка з Зямлі: каля 20 % паверхні), на якіх адбываюцца ўзыходы і заходы Зямлі з перыядычнасцю каля 30,5 зямных сутак.
Для карабля, які звяртаецца вакол Месяца па досыць нізкай калякругавой арбіце, Зямля ўзыходзіць і заходзіць падчас кожнага абароту.
Гл. таксама
The Blue Marble («Сіні „“») — іншая знакамітая фатаграфія Землі, зробленая экіпажам апошняга з «Апалонаў». Pale Blue Dot («Бледна-сіні пункт») — фатаграфія Зямлі, зробленая зондам «Вояджэр-1» з рэкорднай адлегласці (ледзь больш за 6 мільярдаў кіламетраў).
Катэгорыя:Зямля з космасу Катэгорыя:Праграма «Апалон» Катэгорыя:Фатаграфіі 1968 года