Радо́ўка (Tricholoma) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства .
Адрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды, на тэрыторыі Беларусі 36 відаў. Найбольш вядомыя , , , , . Трапляюцца з верасня па кастрычнік пераважна ў хвойных лясах.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка лускаватая ці гладкая, бураватая, шараватая, белаватая, злёгку пукатая або шырокалейкападобная. Пласцінкі свабодныя ці прырослыя. Мякаць белаватая, на зломе часам ружавее. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, шчыльная. Споры гладкія, эліпсоідныя.
Ёсць ядомыя і ядавітыя віды.
Крыніцы
Літаратура
Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3. Сержанина Г. И. Съедобные и ядовитые грибы : Определитель / Под ред. чл.-кор. АН СССР В. Ф. Купревича. — Минск : Наука и техника, 1967. С. 67—69, 129—132. — 181 с., 24 л. ил. : ил.; 22 см.