Наяда малая, Каўлі́нія малая (Najas minor, Caulinia minor) — кветкавая падводная расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Паглыбленая ў ваду аднагадовая двухдомная расліна з тонкім разгалінаваным, вельмі ломкім сцяблом даўжынёй 4—25 см. Лісце лінейнае, супраціўнае або ў кальчаках, сэрцападобна выгнутае, па краях з 6—10 даволі буйнымі, пры аснове расшыранымі зубцамі. Кветкі адзіночныя, непрыкметныя, у пазухах лісця, раздзельнаполыя. Плод падоўжны, касцянкападобны. Паверхня насення ячэістая.

Арэал і экалогія Еўразія, Афрыка. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных плошчах. Месцы росту: эўтрофныя азёры і рэкі з чыстай сярэднемінералізаванай вадой, на глыбіні 20-60 см. Расце групамі, часам утварае чыстыя зараснікі.

Апыленне адбываецца пад вадой. Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Значэнне і выкарыстанне Кармавая і дэкаратыўная расліна.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. - ISBN 5-85700-095-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Жабнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1773 годзе