Кліўленд () — горад у Злучаных Штатах Амерыкі, у штаце Агая. Галоўны горад акругі Каяхога, другі па велічыні горад штата Агая. Размешчаны на паўднёвым беразе возера Эры, на рацэ Каяхога, прыблізна за 100 км на захад ад мяжы са штатам Пенсільванія.
Гісторыя Заснаваны ў 1796 годзе і названы імем генерала Мозеса Кліўленда (Moses Cleaveland), але праз памылку друку ў мясцовай газеце літара «а» ў назве горада была прапушчана. Так паўстала назва горада.
Горад стаў прамысловым цэнтрам з разгалінаванай сеткай каналаў і чыгунак. Нягледзячы на тое, што заняпад цяжкай прамысловасці нанёс цяжкі ўдар гораду, Кліўленду ўдалося дыверсіфікаваць сваю эканоміку. Цяпер горад развівае фінансавыя, страхавыя і медыцынскія паслугі. Кліўленд займае адно з першых месцаў у краіне па якасці аказваемых медыцынскіх паслуг.
Насельніцтва
Дэмаграфія Паводле перапісу 2000 года насельніцтва горада склала 478.403 чалавекі. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае 2-е месца ў штаце Агая і 33-е месца па краіне агулам. Насельніцтва Кліўленда з усімі прыгарадамі складае 2.250.871 чалавек. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае першае месца ў штаце Агая і 23-е месца па краіне ў цэлым.
Рэлігія У горадзе знаходзіцца царква Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. На могілках Рыверсайд, дзе пахаваны Аўген Калубовіч (1912—1987), Іна Рытар (1906—1997), Сяргей Карніловіч (1928—1993) і іншыя беларусы, пастаўлены памятны знак у гонар Абраза Маці Божай Жыровіцкай.
Спорт Кліўленд Кавальерс
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Хэлі Беры, амерыканская кінаактрыса
Гарады-пабрацімы У Кліўленда 20 гарадоў-пабрацімаўІнфармацыя з сайта Sister Cities International, Inc. :
Александрыя (), Егіпет Бахр-Дар (), Эфіопія Бангалор (, ), Індыя Браціслава (), Славакія Брашаў (), Румынія Валгаград, Расія Гданьск (), Польшча Заходні Меё (, ), Ірландыя Ібадан (), Нігерыя Клайпеда (), Літва Кліўленд (), Англія, Вялікабрытанія Конакры (), Гвінея Ліма (), Перу Любляна (), Славенія Мішкальц (), Венгрыя Руан (), Францыя Сегунда-Монтэс (), Сальвадор Тайбэй (), Тайвань Фіер (), Албанія Хайдэнхайм-на-Бренцы (), Германія
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Агая Катэгорыя:Гарады на Вялікіх азёрах