Шведская імперыя — гістарычны тэрмін, які пазначае каралеўства Швецыя і яе ўладанні ў перыяд з 1561 (пасля заваявання Эстоніі) па 1721 год (саступка Прыбалтыкі і ўсходняй Фінляндыі Расіі паводле Ніштацкага міру). На працягу гэтага часу Швецыя ўяўляла сабой адну з вялікіх еўрапейскіх дзяржаў.
На шведскай мове перыяд імперыі завецца stormaktstiden, «Эпоха вялікадзяржаўя». Росквіт імперыі прыйшоўся на XVII стагоддзе, калі Швецыя выступала гарантам Вестфальскага міру і прытрымвалася геапалітычнай канцэпцыі балтыйскага панавання — «dominium maris baltici».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Швецыі Катэгорыя:Гісторыя Фінляндыі Катэгорыя:Гісторыя Эстоніі Катэгорыя:Гісторыя Латвіі