Раберта Баджа (; нар. , Кальдонья, Венета, Італія) — італьянскі футбаліст. Гуляў на пазіцыях нападніка і паўабаронцы. Спартыўную кар’еру (1982—2004) правёў у Італіі, дзе гуляў за клубы «Вічэнца», «Фіярэнціна», «Ювентус», «Мілан», «Балоння», «Інтэр» і «Брэшыя». Выступаў за зборную Італіі на чэмпіянатах свету 1990, 1994 і 1998 гадоў.

Найлепшы ігрок свету і Еўропы 1993 года, пераможца Кубка УЕФА 1992/93, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1994 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1990 года, чэмпіён Італіі сезонаў 1994/95 і 1995/96, пераможца Кубка Італіі 1994/95. Адзіны італьянскі футбаліст, які забіваў мячы на трох чэмпіянатах свету.

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Вічэнца Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча» Катэгорыя:ФІФА 100