Эфеб c Антыкітэры () — старажытнагрэчаская бронзавая статуя вышынёй 194 см, знойдзеная лаўцамі губак у 1901 годзе ля берагоў Антыкітэры разам са знакамітым антыкітэрскім механізмам.
Вылаўленыя з мора фрагменты паступілі ў Нацыянальны археалагічны музей Афін, дзе з іх была складзена цэласная статуя; у 1950-я гады рэстаўрацыя праводзілася паўторна. У выцягнутай правай руцэ юнак раней трымаў сферычны прадмет. На падставе гэтага выказваюцца здагадкі, што гэта Персей з галавой Гаргоны або Парыс з яблыкам разладу. У апошнім выпадку аўтарам скульптуры, датаванай 340-мі гадамі, мог быць вядомы па пісьмовых сведчаннях паслядоўнік Паліклета па імі Ефранор.
Гл. таксама Спіс антычных бронзаў
Спасылкі Greek Art: Classical Period Sculptures Συντήρηση χάλκινων αγαλμάτων (Έφηβος Αντικυθήρων-Τζόκεϋ Αρτεμισίου- Αύγουστος)
Катэгорыя:Нацыянальны археалагічны музей Афін Катэгорыя:Скульптуры Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Бронзавыя скульптуры Катэгорыя:Падводная археалогія