Барцы ці панкратыяністы — старажытнарымская статуя барцоў, выкананая па згубленым грэчаскім арыгінале. Яе выяўленне ўвесну 1583 года выклікала сенсацыю сярод рымскіх знаўцаў старажытнасцяў. Праз пасрэдніцтва Валерыа Ч'ёлі ў тым жа годзе скульптурную групу набыў кардынал Фердынанда Медычы для збору старажытнасцяў на віле Медычы. Галовы абодвух барцоў былі згублены, але па заказе Медычы іх аднавілі — спачатку ў ніжняга барца, потым у верхняга. Пасля скульптура была перавезена ў Фларэнцыю, дзе цяпер экспануецца ва Уфіцы.
+center|270pxcenter|250px center|250pxАрыгінал ва УфіцыКопія ва Юсупаўскім палацыБронзавая копія ў Мюнхенскай гліптатэцы (каля 1900 г.)
Катэгорыя:Карціны са збораў Галерэі Уфіцы Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Медычы Катэгорыя:Гладыятары Катэгорыя:Скульптура Старажытнага Рыма