thumb|Чара з выявай Ахіла, які перавязвае руку Патрокла Патро́кл Менеці́д ( або , ) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.294-295 сын Менеція і Сфенелы (або Перыяпіды; або, паводле Філакрата, Палімеды; або ФіламелыГігін. Міфы 97), сваяк Ахіла.

Быўшы хлопчыкам, ён падчас гульні ў косці забіў свайго таварыша Клітаніма (або Эана), з-за гэтага бег з бацькам да Пелея, сябра бацькі па паходзе арганаўтаў, у Фтыю. Пелей ачысціў яго ад забойстваАвідзій. Фасты II 39.

У Фтыі ён быў выгадаваны разам з Ахілам. З гэтых пор пачалося іх сяброўства, якое не спынялася да самай смерці Патрокла і працягвалася ў царстве Аіда. Жаніх АленыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 8; 13, 8; IV 6-7; V 5; Гігін. Міфы 81 Быў старэй АхілаГамер. Іліяда XI 787; XXIII 94. Сябар Ахіла, яго спадарожнік на паляванніСтацый. Ахілеіда I 174. Выгадаваны ХіронамВалерый Флак. Арганаўтыка I 407. Каханы АхілаГл. Авідзій. Трыстыі II 409—412; Секст Эмпірык. Піронавы палажэнні III 199.

Паводле версіі, прыйшоў пад Трою на 10 караблях. У бітве на Тэўфранцкіх палях (супраць войска Тэлефа) не пакінуў АхілаПіндар. Алімпійскія песні IX 75. Ёсць выявы, дзе Ахіл лечыць рану Патрокла. Мабыць, яны ілюструюць менавіта гэту вайнуКлейн Л. С. Анатомия «Илиады». СПб, 1998. С.341.

Падчас паходу на Трою Патрокл быў спадарожнікам Ахіла і разам з ім перастаў удзельнічаць у бітвах, калі Ахіл быў абражаны Агамемнанам. Аднак, калі становішча грэкаў зрабілася цяжкім, Патрокл, надзеўшыся ў даспехі сябра, выступіў супраць траянцаў, адціснуў іх ад грэчаскага лагера, патушыў пажар на караблях, забіў Сарпедона і Сфенела і змагаўся з Гектарам з-за Сарпедонава трупа. У «Іліядзе» забіў 26 траянцаў, названых па імі. Паводле Гігіна, усяго забіў 54 воінаГігін. Міфы 114.

Тры разу нападаў ён на траянскае войска ля сцен горада, але пры чацвёртым націску быў забіты: перш Апалон нанёс удар, затым Еўфорб паразіў Патрокла ў спіну, а Гектар дабіў яго і сцягнуў з яго Ахілаву зброяГамер. Іліяда XVI 855. Смерць Патрокла глыбока ўразіла Ахіла, які, каб адпомсціць траянцам, вырашыў ізноў уступіць у шэрагі грэчаскай арміі. thumb|200px|«Менелай з целам Патрокла» (лоджыя Ланцы, I ст. н. э.)

Быў пахаваны ў адной залатой урне з АхіламГамер. Іліяда XXIII 92; Сіманід, фр.11 Уэст. У Аідзе яго цень неразлучная з АхіламГамер. Адысея XI 468 = XXIV 15.

См. Lowenstam S. The Death of Patroklos: A Study in Typology. // 1981.

Гл. таксама

Іліяда Аўтамедонт

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Міфы Фесаліі Катэгорыя:Гомаэратычныя матывы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі