Францішак Стэфан Сапега (каля 1646 — , ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (1666—1670), вялікі канюшы літоўскі (з 1670).

Жыццяпіс У 1661—1663 гадах вучыўся ў Лёвенскім універсітэце. Пасля падарожнічаў па Еўропе, вярнуўся на радзіму ў 1664 годзе, у тым жа годзе стаў паслом на сойм. У 1666 стаў вялікім літоўскім чашнікам, а ў 1670 — канюшым. Трымаў таксама Бабруйскае і Браслаўскае староствы. Быў паслом на соймы 1676, 1678 (быў яго маршалкам) і 1683.

У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). Прымаў удзел у Хоцінскай бітве 1673, Венскім паходзе 1683.

Сям’я Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, трэці сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць.

Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Льва Васіля.

Ажаніўся ў 1672 годзе з Ганнай Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1701). Меў з ёй дзяцей: Яна Казіміра (памёр у 1730), вялікага літоўскага гетмана Юзафа Францішка (1670—1744), надворнага літоўскага падскарбія; Ежы Феліцыяна (памёр у 1750), мсціслаўскага ваяводу; Францішку Ізабелю, якая стала жонкай графа Якуба Генрыка Флемінга, вялікага літоўскага канюшага.

Пасля смерці Францішка Стэфана яго жонка паўторна выйшла за Дамініка Мікалая Радзівіла.

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Катэгорыя:Асобы Францішак Стэфан Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты бабруйскія Катэгорыя:Старосты браслаўскія