Астро́ўна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні Астроўна складае 0,31 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,5 км, найбольшая глыбіня 3 м. Плошча вадазбору 12,5 км² (3,96Возера Астроўна на сайце Белорусский Посейдон). Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, спадзістыя і забалочаныя. Даўжыня берагавой лініі каля 4,26 км. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 3,6 га.
Возера слабапраточнае. Злучана ручаямі (пратокамі) з азёрамі Расна, Блізніца, Чырвонае. Прыкладна ў 3 км на паўночны ўсход ад возера вёска Блізніца.
У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Возера Астроўна
Катэгорыя:Басенй Ушачы Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна