Імяні́нскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Імянін.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання Дзераўноўскага і Заніўеўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Падчас утварэння сельсавета вёска Тыневічы перададзена ў склад Аляксеевіцкага сельсавета Драгічынскага раёна, вёска Пацы — у склад Брашэвіцкага сельсавета Драгічынскага раёна. Пасля скасавання Антопальскага раёна 8 жніўня 1959 года ўвайшоў у склад Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Імянінскага сельсавета было 9 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1477 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,2 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 2,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1110 чалавек.

У складзе сельсавета 9 населеных пунктаў: Брадок, Віры, Дзераўная, Заніўе, Зёлава, Імянін, Мосткі, Сукачы, Татар’я.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе