ПеларгоніяНапісанне Пеларгонія ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.261 (Pelargonium) — род раслін з сямейства гераніевыя.

Батанічным апісанне Шматгадовыя травяністыя або паўхмызняковыя расліны.

Сцёблы прамыя ці паўзучыя, галінастыя.

Лісцінкі прыгожыя, простыя, пальчатыя або пальчата-рассечаныя.

Кветкі разнастайнай афарбоўкі, сабраны ў мала-або шматкветкавыя парасонападобныя суквецці.

Распаўсюджанне і экалогія Расце ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы.

Расліны святлалюбныя, непатрабавальныя ў культуры, лёгка пераносяць недахоп вільгаці. Размнажэнне насеннем і чаранкамі. У адкрытым грунце не зімуюць.

Катэгорыя:Гераніевыя Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Расліны паводле алфавіта