Рыяна (; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнці , , Барбадас) — барбадаская R&B спявачка і актрыса.
Дзяцінсктва і юнацтва Нарадзілася 20 лютага 1988 года ў Барбадасе.
У 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі, каб пачаць кар’еру спявачкі пад кіраўніцтвам прадзюсара Эвана Роджэрса. Затым яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасля праслухоўвання перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той часReid, Shaheem; Paco, Matt. «Jay-Z’s Picks: Teairra Mari, Rihanna and Ne-Yo» . MTV News..
Творчасць У 2005 годзе Рыяна выпусціла сваю дэбютную работу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзесятку лепшых альбомаў Billboard 200, а сінгл «Pon De Replay» меў поспех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, спявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максімуму ў лепшай пяцёрцы альбомнага чарта Billboard, гэтак жа кампазіцыя «SOS» стала першым сінглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры хіт-сінгла «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», "Don’t Stop the Music "і атрымаў 9 намінацый на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Лепшае сумеснае выкананне (вакал/рэп) за песню «Umbrella» пры ўдзеле рэпера Jay-Z. Ейны чацвёрты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 года, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Music of the Sun (2005) A Girl Like Me (2006) Good Girl Gone Bad (2007) Rated R (2009) Loud (2010) Talk That Talk (2011) Unapologetic (2012) Anti (2016)
Камерцыйная дзейнасць У 2019 годзе Forbes назваў Рыяну самай багатай жанчынай у свеце музыкі. Яе капітал, па версіі выдання, у суме дасягнуў $ 600 млн. Большую частку капіталу Рыяне прынесла не музыка, а яе супрацоўніцтва з французскім вытворцам прадметаў раскошы LVMH. Рыяна, у сваю чаргу разам з LVMH з’яўляецца саўладальнікам касметычнага брэнда Fenty Beauty, які быў запушчаны ў верасні 2017 годаforbes.comnina.nashaniva.by.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Рыяны
Rihanna на сайце Island Def Jam Music Group Дабрачынны фонд Рыяны
Катэгорыя:Выканаўцы рытм-н-блюза Катэгорыя:Поп-музыканты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Постаці Барбадаса Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Джуна» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards