«Няроўны шлюб» — карціна рускага мастака Васіля Пукірава. Праца была напісана ў 1862 годзе, адразу пасля заканчэння Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства. Карціна «Няроўны шлюб» (знаходзіцца ў маскоўскай Траццякоўскай галерэі) дастаўлена на акадэмічную выстаўку 1863 года, сваёй агульнай ідэяй, моцнай экспрэсіяй, незвычайным для бытавага сюжэту памерам і майстэрскім выкананнем адразу высунула мастака на адно з самых бачных месцаў у асяроддзі рускіх жывапісцаў. За яе Акадэмія ўзнагародзіла яго званнем прафесара.

Апісанне Сюжэт карціны — няроўны шлюб маладой прыгожай дзяўчыны і багатага старога. Вакол абыякавыя твары, толькі адзін малады чалавек скрыжаваўшы рукі с асуджэннем глядзіць на пару. Лічыцца, што ў гэтым чалавеку мастак намаляваў сябе, як бы выражаючы свой пратэст.

Гісторыя карціны

Асноўная версія Задума стварэння карціны «Няроўны шлюб» звязана з рэальнай гісторыяй сябра Васіля Пукірава — Сяргея Варанцова, які быў закаханы ў Соф'ю Мікалаеўну Рыбнікаву і збіраўся ажаніцца з ёй. Аднак бацькі выдалі яе за блізкага сваяка Сяргея — багатага купца 1-й гільдыі Андрэя Аляксандравіча Карзінкіна, а адхілены жаніх, у выніку, стаў шаферам на вяселлі каханай дзяўчыны.

На эскізе ў вобразе маладога чалавека са скрыжаванымі на грудзях рукамі, які стаіць за маладой, і быў першапачаткова намаляваны Сяргей Варанцоў, але праз яго пазнейшыя скаргі наконт таго, што мастак зрабіў яго гісторыю набыткам публікі Васіль Пукіраў намаляваў сябе самога.

Другасная версія Таксама, існуе меркаванне, што нагодай да напісання карціны паслужыла яшчэ адна драма, якая адбылася з самім Васілём Пукіравым. Існуе здагадка, што юную нявесту мастак пісаў з дзяўчыны, у якую быў закаханы, — Праскоўі Варанцовай. У зборы Траццякоўскай галерэі ёсць малюнак алоўкам В. Д. Сухава, зроблены ў 1907 годзе, на якім напісана: «Прасковья Матвеевна Варенцова, с которой 44 года назад художник В.В. Пукирев написал свою известную картину «Неравный брак». Праскоўю Варанцову выдалі замуж за старога, а Васіль Пукіраў неўзабаве з'ехаў на некалькі месяцаў за мяжу. Абедзве гісторыі адбыліся ў 1861 годзе, а ў 1862 быў створаны «Няроўны шлюб».

Цікавыя факты У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прадстаўлены варыянт—паўтор карціны «Няроўны шлюб», напісаны ў 1875 годзе.Да 165–годдзя Васіля Уладзіміравіча Пукірава (1832–1890) У 1862 годзе выйшаў указ Сінода Рускай праваслаўнай царквы аб забароне шлюбу з вялікай розніцай ва ўзросце.

Спасылкі Карціна на сайце дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Няроўны шлюб Няроўны шлюб Сем таямніц Траццякоўскай галерэі

Катэгорыя:Карціны рускіх мастакоў Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Катэгорыя:Карціны Васіля Пукірава Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь