Ваўкавыскае княства — удзельнае княства у XIII ст. у басейне Росі (левага прытоку Нёмана). Сталіца — Ваўкавыск.
Гісторыя На грунце палітычнай гісторыі тагачаснага беларускага Панямоння думаюць, што ў пачатку XIII ст. княства было адным з удзелаў Наваградскай зямлі, якое тым часам, імаверна, уключыла ў сваю сферу ўплыву ўсю тэрыторыю былога Гарадзенскага княства, у тым ліку Гародню і Ваўкавыскам. У тагачаснай Наваградскай зямлі ўладарыў князь Ізяслаў, які ў 1235 годзе, разам з літоўскім князем Міндоўгам, як саюзнік або васал галіцкага князя Данілы Раманавіча адпраўлены ў паход на Мазовію. Хутчэй за ўсё, каля канца 1240-х гадоў Ізяслаў памёр, а ўладаром у Наваградку стаў Міндоўг.
Прыкладна на мяжы 1240-х і 1250-х гадоў кааліцыя Данілы Раманавіча з незадаволенымі Міндоўгам літоўскімі і жамойцкімі князямі нападае на Панямонне, таксама Галіцка-Валынскага княства мела прэтэнзіі на гэтыя тэрыторыі. Вайна працягваюцца пасля 1251 года і, меркавана, таксама ў 1253 годзе.
Каля 1252 года згадваецца Ваўкавыск. Каля 1254 года заключаны мір, Міндоў перадае Наваградскую зямлю сыну Данілы Раманавіча -- Раману, а сын Міндоўга -- Войшалак, пастрыжаны ў манастыр.
Пад 1256 годам згадваецца ваўкавыскі князь Глеб -- цесць наваградскага князя Рамана Данілавіча, ён удзельнічаў у паходзе галіцка-валынскіх і мазавецкіх князёў на яцвягаў разам з Раман і свіслацкім князем Ізяслаў. Імаверна, Глеб і Ізяслаў былі васаламі князя Данілы Раманавіча. Пасля гэтага ж года брат князя Данілы -- Васілька Раманавіч, як васал мангольскіх ханаў, быў вымушаны выступіць з татарскім ваяводам на Панямонне. У новай вайне знікае Раман, да гэтага маглі быць датычны Войшалк і яго стрыечны Таўцівіл. У адказ Даніла ў 1258 годзе ўварваўся ў Панямонне, захапіў Ваўкавыск і ўзяў у палон князя Глеба.
У 1260—1280 гадах княства было падуладна вялікім князям літоўскім Войшалку і Шварну, потым Трайдзеню. Землі княства зведалі шматлікія паходы князёў Галіччыны і Валыні. Каля 1275 года галіцкі князь Леў Данілавіч спрабаваў усталяваць кантроль над Наваградскай зямлёй, але няўдала. У 1289 годзе вялікія князі Будзікід і Будзівід перадалі Ваўкавыскае княства валынскаму князю Мсціславу Данілавічу, «абы с ними мир держал».
Імаверна Ваўкавыск зноў аказаўся ў ВКЛ пры Гедзіміне. Пры Альгердзе і Кейстуце Ваўкавыскага княства ў складзе Троцкай паловы, якой кіраваў Кейстут. З 1413 года ў Троцкім ваяводстве (гл. Гарадзельская унія).
Гл. таксама Ваўкавыскі павет
Літаратура Зверуго, Я. Г. Древний Волковыск: X—XIV вв. / АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 143 с. Пашуто, В. Т. Очерки по истории Галицко-Волынской Руси / Акад. наук СССР. Ин-т истории. — [М.]: изд. и 2-я тип. Изд-ва Акад. наук СССР, 1950. — 331 с. Пашут, В. Т. Образование Литовского государства / В. Т. Пашуто; [Отв. ред. Л. В. Черепнин]; Акад. наук СССР, Ин-т истории. — М.: Изд-во Акад. наук СССР, 1959. — 530, c. Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории. Т. 2. Ипатьевская летопись. — М.: Издательство восточной литературы, 1962. — XVI, 938, 87 с.
Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі Катэгорыя:Гісторыя Ваўкавыска