Nad Świsłoczą () — польскі інфармацыйны, публіцыстычны і літаратурны часопіс, які выдаваўся ў 1912—1914 гады ў Мінску, спачатку асобнымі нумарамі нерэгулярна, а пазней штотыднёва; акцэнтаваў увагу на лакальнай тэматыцы і падтрымцы польскай культуры на Міншчыне; было выдадзена 8 штодзённых і 6 штотыднёвых нумароў, з якіх апошні быў у цэлым канфіскаваны расійскімі ўладамі.

Абставіны заснавання Як вынік рэвалюцыі 1905 года ў Расіі адбылася лібералізацыя права ў галіне друку. Царскі загад 24 лістапада 1905 года ліквідаваў між іншага прэвентыўную цэнзуру прэсы, якая выдавалася ў гарадах, а таксама легалізаваў выданне яе на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. Палякі, якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэтую магчымасць перш за ўсё ў Вільні. У Мінску выданне польскамоўнай прэсы сустракалася з цяжкасцямі і развівалася павольна. Прычынай з'яўлялася малая цікавасць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргументавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, якая выдаецца ў ВільніŻycie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 49.. У гэтых умовах польскамоўныя выданні ў Мінску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і асобнымі нумарамі. Гэтыя другія выдаваліся, як правіла, у перыяд, калі павялічвалася актыўнасць польскай супольнасці ў гэтым горадзе, напрыклад, у час з'ездаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіŻycie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 54..

Асобныя нумары Адным з выданняў было «Nad Świsłoczą». Яе галоўным рэдактарам быў Уладзімір Дважачак, польскі дзеяч народжаны ў Царстве Польскім, які жыў у Мінску з красавіка 1905 года. Ён быў прыхільнікам польскай нацыяналістычнай Нацыянальнай дэмакратыі («Эндэцыі») і быў непапулярны пасярод элітаў МінскаŻycie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 52.. Выдаючы гэты часопіс, ён кіраваўся мэтай узняць пасярод мінскай польскай супольнасці свядомасць неабходнасці стварэння мясцовай польскамоўнай прэсы. Змагаўся таксама з распаўсюджаным правілам пазбягаць лакальнай тэматыкі. «Nad Świsłoczą» мела інфармацыйную і публіцыстычную функцыю. Дамінавалі ў ім артыкулы наконт дзейнасці польскіх арганізацый Мінска і наваколля, як правіла ў крытычным тоне. Выданне таксама заклікала між іншым да захоўвання польскай ідэнтычнасці, напрыклад у кастрычніцкім нумары 1913 года, у артыкуле Swój, Swój do swego! заахвочалі рабіць пакупкі ў польскіх крамах, а ў майскім нумары 1914 года ў артыкуле Sprawy wyznaniowe пісалі пра цяжкасці, якія стваралі расійскія ўлады людзям, якія хацелі змяніць веравызнанне. У 1914 годзе ў часопісе «Nad Świsłoczą» надрукавалі каляндар, у якім знаходзілася інфармацыя наконт жыцця Мінскай губерніŻycie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 53.. Агулам ад чэрвеня 1912 да мая 1914 года выйшла 8 нумароў гэтага часопісу.

Штотыднёвік 12 (25) кастрычніка 1914 года «Nad Świsłoczą» пачаў выходзіць штотыднёва. Разам з гэтым ён атрымаў падтытул: Tygodnik. Organ polityczny, społeczny i literacki poświęcony sprawom Ziemi Mińskiej i Mohylewskiej (). Яго галоўным рэдактарам застаўся Уладзімір Двожачак. Часопіс меў лакальны і правінцыйны характар, а скіраваны быў да палякаў, якія жылі на Міншчыне і Магілёўшчыне. Рэдакцыя дэкларавала прэзентацыю каталіцкай, польскай і беспартыйнай праграмы. Разам з гэтым падкрэслівала неабходнасць нацыянальнага салідарызму, таму ў часопісе друкаваліся толькі тыя артыкулы, якія мелі на ўвазе карысць польскай справы, адхіляліся тыя, што мелі змест антыпольскага характару і такія, якія ўзбуджалі беспадарак у розумах грамадства. Адной з такіх тэм палічылі пытанне беларускага нацыянальнага адраджэння. У рэдакцыйным артыкуле ў першым нумары напісалі, што беларускае пытанне падымаецца штучна, гэта толькі нацыянальная фікцыя.

У штотыднёвіку з'яўляліся артыкулы, якія каментавалі дзейнасць польскіх арганізацый у Мінску, такіх, як польскае гімнастычнае таварыства «Сокал» або польскае таварыства «Асвета». Пісалі таксама пра жыццё польскай супольнасці, прэзентавалі статыстыкі наконт удзелу палякаў ў аграрнай і прамысловай прадукцыі краю. Публікавалі таксама літаратурную творчасць мінскіх палякаў, галоўным чынам С. ВяжбіцкагаŻycie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 55..

Часопіс, які адкрыта дэклараваў барацьбу за польскія інтарэсы на былых тэрыторыях Рэчы Паспалітай, сустракаўся з негатыўным стаўленнем з боку расійскай улады. 15 кастрычніка 1914 года цэнзар Дашкевіч у сваім рапарце палічыў, што артыкулы Białorusini, Z sądów і Pomoc dla Królestwa, якія былі надрукаваныя ў пятым нумары штотыднёвіка, былі напісаныя ў шавіністычным польскім стылі. На аснове таго 20 кастрычніка часопіс «Nad Świsłoczą» быў зачынены, а ўвесь тыраж шостага нумару быў канфіскаваны.

Пасля ліквідацыі Пасля зачынення тыднёвіка «Nad Świsłoczą», Уладзімір Двожачак не адмовіўся ад дзейнасці ў галіне польскай прэсы ў Мінску. Ужо ў пачатку студзеня 1915 года яго жонка, Марыя, складала просьбу на дазвол выдаваць новы тыднёвік пад тытулам «Погонь» (). Першы нумар часопісу выйшаў 7 сакавіка 1915 года.

Гл. таксама Straż imienia Marii

Літаратура Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:1912 год у Мінску